21 лютага - Дзень роднай мовы!

21.02.2023

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка

 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён заснаваны ЮНЭСКА па ініцыятыве Бангладэш. Свята ўзнікла дзеля таго, каб папярэдзіць знікненне ўнікальных гаворак і захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя культуры, а таксама забяспечыць права кожнага чалавека на карыстанне роднай мовай.

Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.

У Дзень роднай мовы дашкольнікі наведалі музей "Спадчына". Юныя экскурсаводы - вучні 3 класа расказалі дзецям аб жыцці продкаў. Усе  з асаблівым інтарэсам разглядалі экспанаты музея. А потым з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні.

 

Ещё в этом разделе