Этнографический музей "Спадчына"

Этнаграфічны музей "Спадчына"

развернуть

Ад прадзедаў спакон вякоў

Нам засталася Спадчына...

Вучні, дашкольнікі, бацькі і госці  з задавальненнем наведваюць музей "Спадчына", у якім прадстаўлены экспанаты жыхароў нашай мясцовасці. Знаёмяцца з побытам сваіх продкаў

 

 

Выхаванцы і вучні   з асаблівым  інтарэсам  уяўляюць сябе ў ролі сапраўдных жыхароў беларускай хаты, з задавальненнем карыстаюцца  прадметамі побыту продкаў-беларусаў

 

 

           

         Дзеці даведваюцца аб чараўніцтве беларускай цацкі

 

               З цікавасцю  разглядаюць  экспанаты музея

 

 

 

свернуть

Віртуальная экскурсія ў музей "Спадчына"

развернуть

Музей "Спадчына" - сродак адраджэння духоўных каштоўнасцей

развернуть

Победители конкурса юных экскурсоводов музеев учреждений образования

развернуть

Диплом І степени

Учащиеся 3 класса Кузнецова Александра, Федорук Игнат (районный этап республиканского конкурса юных экскурсоводов музеев учреждений образования в номинации "Роднымі пуцявінамі").

Руководитель: воспитатель ГПД Трухан Оксана Ивановна

                          

свернуть

Конкурс профессионального музейного мастерства

развернуть

 11 мая 2023 года в рамках республиканского форума музеев участвуем в конкурсе профессионального музейного мастерства в номинации "Новации в музейной деятельности"

 

Инновационные методы и интерактивные  формы работы музея "Спадчына"

                                                         

 

свернуть

Паходжанне назваў родных вёсак

развернуть

 

Паходжанне назваў родных вёсак 

Інфармацыя ад мясцовых жыхароў-старажылаў

Дзеці і дарослыя  зацікавіліся паходжаннем назваў, якія звязаны з нашай мясцовасцю. І вырашылі даведацца адкуль пайшлі назвы родных вёсак. Звярталіся да розных энцыклапедычных даведнікаў, а таксама сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, якія дапамагалі разабрацца ў вырашэнні дадзенай праблемы. Вельмі цікавыя звесткі мы сабралі.

Даўней людзі не друкавалі кніг, большасць увогуле былі няграматнымі. Але многае памяталі, перадавалі, нібы спадчыну, розныя гісторыі і паданні, імкнуліся, каб нашчадкі не забывалі мінулае.

Адзярыха Вольга Іванаўна, 1926 года нараджэння, якая пражывала ў вёсцы Белічы, дзе прайшло яе дзяцінства і ўсё далейшае жыццё, паведаміла цікавыя звесткі аб паходжанні назваў вёсак. А ведала  гэта яна ад свайго бацькі Бойкі Івана Анісімавіча, які даўней быў настаўнікам ў нашай мясцовасці  і вучыў дзяцей паноў на даму. 

Паданні аб паходжанні назваў родных вёсак

Вёска  Квасынічы

Жыхары-старажылы расказвалі,   што мясцовасць паміж вёскамі Белічы і Квасынічы была забалочанай. Называлі гэта балота Блудзяга. Гаварылі, што калі пойдзеш увечары ці ноччу з Беліч у Квасынічы ці наадварот праз балота, то будзеш блудзіць ноч, “квасіць” балота. І добра, калі выберашся.

 А яшчэ мясцовыя жыхары гаварылі, што аднойчы позна ўвечары ехаў пан праз гаць з Беліч у Квасынічы,  ды так і прапаў у гэтым балоце з конямі і карэтай. Вось і назва ад сюль -  “квасіць” балота, Квасічы, Квасынічы.

Цікавае паданне аб паходжанні назвы вёскі Квасынічы

Даўным-даўно на мясцовасці, дзе цяпер вёска Квасынічы, жыў  пан, які вельмі любіў працаваць. Ён вырабляў квас. У пана былі два сыны, але яны былі такія лянівыя, што нават не дапамагалі бацьку ў працы. Вось праз некаторы час бацька захварэў і ўжо не мог уставаць з ложку. Аднойчы ноччу была вельмі вялікая навальніца, а маланка стукала амаль у вокны. Неўзабаве маланка трапіла ў бочкі  з квасам і квас пачаў вылівацца на зямлю. Бацька прачнуўся, але не мог ісці і пачаў зваць сыноў:

  • Квас, сынкі! Квас, сынкі! Квасынкі!

Амаль ўся вёска збеглася да разлітага квасу, а сыны паленаваліся ўстаць.

Праз некаторы час утварылася назва вёскі Квасынкі.  З цягам часу гучанне назвы вёскі змянілася на Квасынічы.

 Вёска  Белічы

Вёска Белічы мае такую назву таму, што з суседняй вёскі людзі прыходзілі   прадаваць галкі – невялікія кавалкі высушанай вапны. Жыхары вёскі Белічы куплялі іх, размочвалі ў вадзе і бялілі хаты і печы. За гэта іх і празвалі “белічанцамі”, а вёску - Беліца, а затым -  Белічы. 

Вёска  Чыжоўка

У вёсцы, якая цяпер называецца Чыжоўка, даўней пасяліліся сем’і  яўрэяў. Жыхары суседніх вёсак называлі іх “чужымі” ці “чужынцамі”, а мясцовасць “Чужоўкай”, далей змянілася гучанне і вёску сталі называць Чыжоўкай.

Цікавыя звесткі паведаміла нам і Трушко Марыя Васільеўна, 1927 года нараджэння. Яна пражывала ў вёсцы Чыжоўка.

Чыжоўкай пачалі называць невялікае паселішча, дзе жылі вельмі працавітыя людзі. Іх называлі “чыжы”, бо людзі працавалі спрытна і добра, пырхалі, як чыжы. Адсюль і назва Чыж – Чыжоўка. 

Вёска  Горкі

Таксама мы даведаліся аб паходжанні назвы вёскі Горкі. Даўней у гэтай мясцовасці былі хутары. Называлі мясцовасць Чырвоны Пераменнік. Пасля калектывізацыі хутары былі аб’яднаны ў вёску, якая стала называцца Горкі, таму што  вакол многа горак і пагоркаў, а некаторыя з іх абараняюцца законам. Зараз там знаходзіцца  шыльда “Помнік археалогіі – курганны могільнік”.

свернуть

Віртуальная экскурсія "Слуцкія паясы"

развернуть

 

 

 

 

свернуть

Знакамітая зямлячка

развернуть

                  На Случчине появился Народный мастер Республики Беларусь!

                 «Училась не по книгам, а у людей»

Мастеру декоративно-прикладного творчества Квасыничского центра ремёсел Наталье Аркадьевне Баринь присвоено звание «Народный мастер Республики Беларусь». Это пока единственный мастер в районе, чьё творчество получило такую высокую оценку. Наталья Аркадьевна живёт и работает в деревне Квасыничи.

В Квасыничском центре ремёсел, глаза разбегаются от красоты, созданной мастерами. Там и пояса, и тканые полотенца, и изделия из соломы и глины… Настоящий музей декоративно-прикладного искусства. Среди многочисленных экспонатов – работы Натальи Аркадьевны Баринь.

Наталья Аркадьевна – руководитель кружков по ткачеству «Цудадзейны чаўнок» и плетению пояса «Кужалёк». Она участница народного клуба народных мастеров «Крылы творчасці», кружка театрального жанра «Батлейка», проводит мастер-классы по ткачеству и плетению пояса.

Мастер работает над созданием характерных для Случчины образцов, популяризирует ткачество среди молодёжи. В 2011 году Наталья Аркадьевна стала инициатором возрождения искусства плетения пояса «на бердечках» в Слуцком районе, приняла участие в восстановлении женского и мужского костюмов конца XIX – начала XX веков. Наталья Аркадьевна – победитель многих районных, областных, республиканских праздников ремёсел, конкурсов декоративно-прикладного творчества.

В Квасыничском центре ремёсел Наталья Аркадьевна работает со дня его основания. Она учит детей всем премудростям ткацкого дела.

– Учимся работать на ткацком станке, на бердечках плетём пояса, закладки, делаем тканые куклы, шьём для них одежду, – рассказывает Наталья Аркадьевна.

– Обязательно обращаю внимание на особенности национального костюма: цвета, назначение элементов, чтобы дети знали и не забывали традиции предков.

В арсенале Натальи Аркадьевны большое количество поясов, полотенец, салфеток, кукол, самая маленькая из них сделана на пуговице, есть и 9-сантиметровая.

Главная особенность пояса или полотенца – образец, его мастера центра ищут в литературе, некоторые элементы придумывают сами на основе традиционного орнамента. Каждый орнамент имеет свой смысл. Кстати, как рассказали в центре, слуцкие домотканые пояса отличаются уникальными узорами, цветом: их обязательно ткали из красных и белых нитей. По орнаменту можно сказать даже, чем занимался обладатель пояса.

Квасыничский центр ремёсел

Контакты:
rcntsluck.by+375 1795 76 3 04
Адрес:
Минская область, Слуцкий район, д. Квасыничи, ул. Новая, 13
свернуть

Землякі - героі

развернуть

Мы павінны памятаць!

Звесткі аб ветэранах Вялікай  Айчыннай вайны – героях земляках

 

НОВIК  МІХАІЛ СПІРЫДОНАВІЧ

Міхаіл Спірыдонавіч нарадзіўся 17 лістапада 1925 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна. Скончыў 7 класаў. Беспартыйны.

У 1943 годзе, калі Міхаілу было 18 гадоў, яго прызвалі ў армію.

Ён ваяваў у складзе 70-й арміі 38-й Гвардэйскай дывізіі. А потым у складзе 8-ай арміі 74-й Гвардэйскай дывізіі.

Ваяваў у Польшчы, Германіі.

Узнагароды:

  • Ордэн Айчыннай вайны І ступені
  • Медаль «За адвагу»
  • Медаль «За вызваленне Варшавы»
  • Медаль «За ўзяцце Берліна”
  • Медаль “За перамогу над Германіяй”
  • Юбілейныя медалі

Пасля вайны Міхаіл Спірыдонавіч працаваў у калгасе “Пражэктар” Слуцкага раёна.

Міхаіл Спірыдонавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна па вуліцы Маладзёжная , д.9.

                                     З успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

Цікавая гісторыя адбылася з Міхаілам Спірыдонавічам у самы светлы і доўгачаканы дзень для ўсяго савецкага народа

8 мая 1945 года дзевятнадцацігадовы воін  ахоўваў склады з боепрыпасамі. Увечары змена не прыйшла, раніцай таксама. Пакінуць пост, каб даведацца ў чым справа, Міхаіл не мог. Толькі пасля абеду прыехаў камандзір дывізіі і аб’явіў, што вайна скончылася. Маладога байца на машыне прывезлі ў часць і добра накармілі.

 

БЕРАСНЕВІЧ  АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ

Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся 12 верасня 1921 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.

Скончыў 7 класаў.

Састаяў у радах УЛКСМ.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны стаў членам КПСС. Ваяваў на Карэльскім фронце ў гвардэйскай мінамётнай батарэі. Аляксандр Андрэевіч быў удзельнікам вайны з Японіяй.

Узнагароды:

  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Медаль “За адвагу”
  • Медаль “За перамогу над Германіяй”
  • Медаль “За перамогу над Японіяй”
  • Медаль “За абарону Масквы”

У пасляваенны перыяд працаваў у дарожна-будаўнічым упраўленні № 9.

Аляксандр Андрэевіч пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна па вуліцы Цэнтральная, д.43.

 

ГАЛЕЦ УЛАДЗІМІР ІГНАТАВІЧ

Уладзімір Ігнатавіч нарадзіўся 22 лютага 1927 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.

Працаўнік тылу.

З кастрычніка 1944 года быў прызваны ў армію. З 1944 па 1945 гады Уладзімір Ігнатавіч знаходзіўся ў вучэбнай часці. Пасля службу праходзіў ў асобным інжэнерным батальёне, абслугоўваў самалёты. Ў гэтым батальёне салдат падрыхтоўвалі для адпраўкі ў Японію.Ўладзімір Ігнатавіч да заканчэння вайны знаходзіўся ў інжэнерна-аэрадромным батальёне.

Родны брат Уладзіміра Ігнатавіча Аляксей Ігнатавіч (1924 года нараджэння) у перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў ў складзе 390 стралковага паўка ў 110 сапёрным батальёне.

Узнагароды:

  • Медаль “За перамогу над Германіяй”
  • Медаль “30 год Савецкай Арміі і флоту”
  • Медаль “20 год перамогі над Германiяй”
  • Медаль “40 год перамогі над Германіяй”
  • Медаль “50 год перамогі над Германіяй”
  • Медаль “Ветэран працы”.

У пасляваенны перыяд Уладзімір Ігнатавіч атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педагагічным iнстытуце ім. Горкага.

 З 1951 года па 1957 год Уладзімір Ігнатавіч працаваў бухгалтарам у Беліцкай школе. А з 1957 па 1987 – настаўнікам у гэтай жа школе.

Уладзімір Ігнатавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы, Слуцкага раёна, вуліца Маладзёжная, д.16.

 

Раханаў Іван Раманавіч

Іван Раманавіч нарадзіўся 12 верасня 1925 года ў вёсцы Маслянка Крупскага раёна Міскай вобласці, ў сям’і селяніна. З 1932  года па 1940 год Іван Раманавіч вучыўся Крупскай  сярэдняй школе, дзе і скончыў 8 класаў. Працаўнік тылу.

З 1940 года па 1944 год знаходзіўся ў Крупскім раёне і працаваў у калгасе рабочым. З 10 ліпеня 1944 года па 16 ліпеня 1955 года працаваў ў Крупскім Райваенкамаце ў пасадзе загадчыка складам.

З 16 ліпеня 1955 года па 25 сакавіка 1956 года працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса “Чырвоны сцяг”.

З 25 сакавіка 1956 пераехаў на работу ў Карэлію, дзе працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса “Застава”.

З 1966 года пераехаў з сям’ёй на Радзіму ў Крупскі раён Мінскай вобласці.

З 1979 пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці, па вуліцы Новая д. 16, кв. 2. Працаваў у калгасе “Белічы”. Ударнік Камуністычнай працы.

Узнагароды:

  • Медаль “За отличие в охране Государственной границы СССР” (1 кастрычніка 1965 года)
  • Знак “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва” (1973 год)
  • Медаль “50 гадоў Перамогі у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945” (20 красавіка 1995 года)
  • Медаль“Ветэран працы” (27 студзеня 1986 года)

 

Цяцернік Аляксей Радзівонавіч

Аляксей Радзівонавіч нарадзіўся 9 верасня 1919 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.

Скончыў 7 класаў.

З'яўляўся членам УЛКСМ .

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 8 электрароты 155 стралковай дывізіі ў 165 батальёне. У час вайны загінуў родны брат  Аляксея Раманавіча (Цяцернік С.Р.).

Узнагароды:

  • Медаль «За абарону Масквы»
  • Медаль «За перамогу над Германіяй»
  • Медаль «За  ўзяцце Кёнігсберга».

 Аляксей Радзівонавіч сустрэў вайну у Беларусі, а скончыў у Кёнігсберге.

 Пасля вайны працаваў у калгасе «Пражэктар» Слуцкага раёна.

 Аляксей Радзівонавіч пражываў у вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна, па вуліцы Цэнтральная, д 7.

        

Міснік Уладзімір Раманавіч

Уладзімір Раманавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1925 года у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.

Скончыу 4 класа Беліцкай СШ.

Беспартыйны.

З 1944 года быў членам УЛКСМ.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у мотастралковым палку на 1 - ым Беларускім фронце.

Узнагароды:

  • Медаль «За адвагу»
  • Медаль «За перамогу над Германіяй»
  • Медаль « 30 год Чырвонай Арміі і Флоту».

Пасля вайны працаваў вартаўніком ў калгасе «Белічы» Слуцкага раёна.

Уладзімір Раманавіч пражываў у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.

 

Жышкевіч Геогрій Іванавіч

Георгій Іванавіч нарадзіўся 6 мая 1923 года у саўгасе «Рачкавічы» Слуцкага раёна.

Скончыў 7 класаў.

З'яўляўся членам ВЛКСМ.

Ваяваў у складзе партызанскага атрада брыгады Баруцкага.

Узнагароды:

  • Медаль Партызану ІІ ступені.

Пасля вайны працаваў трактарыстам у калгасе “Белічы” Слуцкага раёна.

Георгій Іванавіч пражываў у вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна, завулак Зялёны, д. 7.

 

Шабэцька Іван Аляксеевіч

Іван Аляксеевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Белічы Слуцкага раёна.

Скончыў 7 класаў Беліцкай СШ. Беспартыйны.

На фронце з верасня 1944 года па сакавік 1945 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на І–ым Беларускім фронце ў 14 дывізіі ( 2 - га корпуса прарыва), ў 415 мінамётным паўку.

Быў цяжка паранены ў галаву.

У  гады вайны загінуў родны брат Івана Аляксеевіча.

 Іван Аляксеевіч быў удзельнікам ў прарыве войск ад Варшавы.

Узнагароды:

  • Медаль ”За перамогу над Германіяй”.

Пасля вайны працаваў ветэрынарам  ў калгасе “Белічы” Слуцкага раёна.

Іван Аляксеевіч пражываў ў вёсцы Нава-Белічы Слуцкага раёна, завулак Садовы, д. 72.

 

Матора Уладзімір Мацвеевіч

Уладзімір Матвеевіч нарадзіўся 28 студзеня 1923 года ў вёсцы Заборы Белінкаўскага раёна, Віцебскай вобласці.

Да вайны працаваў настаўнікам пачатковых класаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у партызанскім атрадзе імя Кірава Барысаўскага злучэння ў 376 стралковым паўку, 3 стралковай дывізіі, кулямётчыкам.

З 1942 года састаяў у членах УЛКСМ.

Быў намеснікам камісара па камсамольскай рабоце.

Удзельнічаў у разгромах гарнізонаў у горадзе Зембен. Правёў  шмат засад, мініраванне дарог, знішчаў сувязь праціўніка. Удзельнічаў у 4–х паходах падрыўных груп на чыгунку і  ў “рэльсавай вайне” у час баёў пад  Сталінградам.

Уладзімір Мацвеевіч быў кіраўнікам падрыўнай групы, якая вясной 1944 года паміж горадам Жодзіна і горадам Крупкі падарвала  эшэлон з жывой сілай праціўніка, дзе загінула 136 гітлераўцэў, якія накіроўваліся на фронт.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загінулі бацька і родны брат Уладзіміра Мацвеевіча.

Узнагароды:

  • Ордэн Чырвонага Зоркі
  • Медаль Партызану Вялікай Айчыннай вайны
  • Медаль “За перемогу над Германіяй”
  • Тры юбіленыя медалі
  • Медаль “Ветэран працы”.

Пасля вайны Уладзімір Мацвеевіч скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага. Працаваў старэйшым выхавацелем у спецыяльным дзіцячым доме  “Адампаль”, а потым намеснікам дырэктара дзіцячага дома № 2 г. Навагрудка.

35 год працаваў настаўнікам ў Беліцкай СШ.

Уладзімір Мацвеевіч пражываў у вёсцы Белічы Слуцкага раёна, завулак Школьны 6.

 

Лагвіненка Пётр Іванавіч

Пётр Іванавіч нарадзіўся  3студзеня 1922 года ў вёсцы Герасімаўка Герасімоўскага Сельскага  Савета Уразоўскага раёна, Курганскай вобласці (зараз Белгародская вобласць). Адукацыя – 4 класы.

З малых гадоў Пётр працаваў у калгасе. 12 мая 1941 года юнака прызвалі ў армію. Служыць пачаў у Слуцку, прыняў прысягу, а потым адправілі на польскую граніцу, у Брэст.

Прызваны ў Армію 9 мая  1941 года. Зволены ў запас 20 кастрычніка 1946 года.

Беспартыйны.

Праходзіў  ваенную службу з мая па верасень 1941 года, 46  артылерыйскі арудзійны нумар. Стралок. 22 верасня 1941 года папаў у палон. Вызвален з палону ў 1945 годзе.

Прызваны на службу па мабілізацыі 3 мая 1945 года 106 мінамётным палком. Праходзіў службу з мая па снежань 1945 года. Потым з снежня 1945 года па лістапад 1946 служыў ў 78 асобнай рабочай роце.

Ваеную прысягу прыняў другі раз 30 верасня 1945 года пры 106 мінамётным палку, пасля вызвалення з палону, пасля  праходжання фільтрацыйнага лагеру.

З успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы салдат паднялі па трывозе. “Неабстрэляныя”, нявопытныя байцы прымалі бой. “Трое сутак як у тумане былі, - успамінаў Пётр Іванавіч. – У нас нават не ва ўсіх зброя была. З намі ў лагеры быў старшы лейтэнант і старшы па лагеры – вось і ўсе камандзіры. Абараняліся на рацэ, там ужо і гарматы далі нам, і тэхніка была. Але ўсё ж сталі адступаць”...

Цяжкімі былі франтавыя дарогі, адчайна змагаліся воіны, адступалі, наступалі... Здаралася, у балоце па двое сутак сядзелі, не выходзілі з ракі, нельга было падняцца, ноччу прабіраліся далей, днём у высокіх хлябах хаваліся. Каля ракі Пераціна зноў трапілі ў акружэнне. А потым былі страшныя дні палону. Пра гэта Пётр Іванавіч успамінаць не хацеў, цяжка дыхаць станавілася. У лагеры ў нямеччыне да той пары, пакуль англічане не вызвалілі. Палонныя арганізаваліся ў войска, папрасілі ў саюзнікаў тэхніку. Далі ім танкі, машыны, гарматы, з імі штурмавалі Берлін. Не глядзелі не думалі, ці міны наперадзе, ці якая небяспека: вельмі  ўжо накіпела за годы палону, нянавісць да ворага была праз край... А потым прайшоў малады баец праз асобыя аддзелы, (правяралі палонных пасля перадачы  іх рускім)  усе інстанцыі і сказалі “Вы свабодныя”. Узялі Пятра Іванавіча ў артылерыю, амаль два з паловай гады праслужыў ён на тэрыторыі Германіі.

У лагеры амерыканскай зоны рыхтавалі палонных для адпраўкі на радзіму. Там Пётр Іванавіч і іншыя байцы разгружалі авіяцыйны завод пад зямлёй і вазілі абсталяванне на станцыю, - успамінаў ветэран. – Нам на некалькі гадзін дазволілі адлучыцца ў іх лагер, пашукаць сваіх родных. Там Пётр сустрэўся з палоннымі, сярод якіх была маладая дзяўчына Лідзія. Яна прасіла чаго паесці. Сэрца сціснула ад жалю у маладога байца. Пайшоў ён да сваіх павароў і выпрасіў кансэрву, хлеб, схаваў пад сядзенне  ў машыне, на якой вывазілі завадское абсталяванне. У лагеры Пётр хуценька перадаў паёк маладой дзяўчыне Лідзіі, і яны абмяняліся адрасамі. Напэўна, гэта быў лёс: яна аказалася са Случчыны. Праз два з паловай гады Пётр і Ліздія сустрэліся зноў. А потым пажаніліся. У Беларусь вярнуліся яны хутка пасля таго, як абралі шлюб. Нарадзіўся сынок, уступілі ў калгас, атрымалі ад гаспадаркі карову, зямлю. Пётр працаваў на будоўлях у калгасе: пячнік, муляр, будаўнік. Потым наймаўся да людзей, печы рабіў. А яшчэ Пётр Іванавіч пабудаваў сваю хату ў вёсцы Чыжоўка, на якой ззяе чырвоная зорачка.

Апошнія гады Пётр Іванавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы ў свайго сына па вуліцы Цэнтральная д. 47 “А”.

Узнагароды:

  • Ордэн Айчыннай вайны І І ступені
  • Медаль Жукава

Юбілейныя медалі:

  • Медаль “40 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай  вайне 1941 -  1945 гг.”
  • Медаль “70 лет Вооружённых Сил СССР»
  • Медаль “50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”
  • Медаль “ 60 год вызвалення Республікі Беларусь ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў”
  • Знак “Ветэран вайны 1941 – 1945 гг.”
  • Медаль “60 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.”

 

 

свернуть

Интерактивные материалы "Звёздочка на карте Слуцкого района"

развернуть
поделиться в:
Ещё в этом разделе