Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
"Беличская средняя школа"
ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ
“Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі
і вучняў 1 - 4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы”
Тэрмін рэалізацыі: 2019-2022
Кіраўнік установы адукацыі: дырэктар Маголін Сяргей Леанідавіч
Кіраўнік педагагічнага праекта: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Леўчанка Таццяна Мікалаеўна
Кантактныя тэлефоны: 8(01795)24803 - школа; 8(01795)76357 - дзіцячы сад;
е-mail: belichi.school@mail.ru, belichi.sad@mail.ru
Мэтай дадзенага праекта з’яўляецца фарміраванне ў выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў пачатковых класаў цікавасці да роднай мовы і папулярызацыя фальклорнай спадчыны, народнай творчасці праз адраджэнне мясцовых традыцый.
Задачы:
Удзельнікі праекта:
свернуть
Кансультацыі
"Малыя формы фальклору як сродак фарміравання патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў"
“Далучэнне дзяцей да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы”
Артыкул
ВЫХАВАННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ САМАСВЯДОМАСЦІ, ПАТРЫЯТЫЧНЫХ ПАЧУЦЦЯЎ У ДЗЯЦЕЙ СРОДКАМІ ПРАЕКТНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
Рэалізацыя педагагічнага праекта
Музейны пакой "Сападчына" - сродак адраджэння духоўных каштоўнасцей
Знакамітая зямлячка - Народный майстар Рэспублікі Беларусь
Беларускія народныя святы
Беларускі нацыянальны касцюм
Распрацоўкі сцэнарыяў фальклорных свят, фальклорных абрадаў нашай мясцовасці
Беларускія народныя гульні
Гульні-карагоды
Беларускія стравы
Даследчая дзейнасць
Паходжанне назваў родных вёсак
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Купалле!".
У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца русалкі. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".
Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.
На Купалле беларусы праводзілі яшчэ шмат сімвалічных абрадаў:
- збор лекавых кветак і траў, якія набывалі ў гэту ноч асаблівую сілу;
- рытуал ачышчэння агнём (праз купальскае вогнішча людзі скакалі, у ім спальвалі кола-"сонца", адзенне хворых, старыя рэчы);
- варажба на будучае (дзяўчаты пускалі па вадзе купальскія вянкі);
- абрадавая вячэра;
- рытуалы аховы дамоў і палёў ад нячыстай сілы;
- прашэнне багатага ўраджаю і дастатку;
- абрадавыя песні і карагоды, шумныя вясёлыя гульні;
- рытуал ачышчэння вадой на ўзыходзе сонца, умыванне расой.
Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Троіца".
свернуть
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася Спадчына...
Дзеці з задавальненнем наведваюць музейны пакой "Спадчына", у якім прадстаўлены экспанаты жыхароў нашай мясцовасці. Знаёмяцца з побытам сваіх продкаў.
Выхаванцы з асаблівым інтарэсам уяўляюць сябе ў ролі сапраўдных жыхароў беларускай хаты, з задавальненнем карыстаюцца прадметамі побыту продкаў-беларусаў.
Дзеці даведваюцца аб чараўніцтве беларускай цацкі.
З інтарэсам разглядаюць экспанаты музейнага пакоя.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Вялікдзень".
Выхаванцы дашкольных груп, вучні пачатковых класаў і дарослыя радасна спявалі святочныя песні, расказвалі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, гулялі ў фальклорна-абрадавыя гульні нашых продкаў. Усе качалі фарбаваныя яйкі, частаваліся вялікоднымі кулічамі, чырвонымі яйкамі.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Саракі!"
Жавароначкі, прыляціце,
Вясну красную прынясіце!
Каб сонейка засвяціла,.
Каб снег белы растапіла.
Жавароначкі, прыляціце!
Дзеці зазывалі жавароначкаў вершамі, вясёлымі гульнямі, песнямі, карагодамі.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Масленіца!"
свернуть
В рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы” у Дзень роднай мовы дзеці прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў.
Усе з радасцю чыталі вершы на роднай беларускай мове!
Вы паслухайце родную мову:
Жаўруковаю песняй звініць…
Колькі фарбаў, адценняў у слове!
Як пявуча ліецца-гучыць!
З інтарэсам расказвалі аб мясцовых традыцыях
свернуть
Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і роднай зямлі. У сэрцы кожнага беларуса буслам адведена асаблівае месца
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы” прайшло фальклорнае свята "Каляды!"
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" дзеці наведалі музейны пакой
Выхаванцы з асаблівым інтарэсам уявілі сябе ў ролі сапраўдных жыхароў беларускай хаты, з задавальненнем карысталіся прадметамі побыту продкаў-беларусаў
Дзеці пазнаёмліся з побытам сваіх продкаў
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Спас - усяму час!". Дзеці з задавальненнем расказвалі аб традыцыях святкавання фальклорнага свята, гулялі ў беларускія народныя гульні.
свернуть
А вы бывалі ў тэатры? Мы - да! Сёння нашы выхаванцы сталі і ўдзячнымі гледачамі і юнымі акцёрамі!
"ЯК КУРАЧКА ПЕЎНІКА РАТАВАЛА" - так называецца казка, пастаноўка якой прайшла ў дзіцячым садзе!
Драматызацыя казак - лепшы спосаб фарміравання густу і эстэтыкі ў дзяцей. Галоўная дзейнасць дзіцяці да школы-гульня, і менавіта праз гульню педагогі і бацькі могуць прывіць дзіцяці ўсе важныя якасці: адказнасць, суперажыванне, разуменне, імкненне да бяспекі.
свернуть
Правядзенне тэматычных тыдняў ва ўстанове адукацыі стала традыцыйным. Вось і цяпер, у перыяд з 12 па 16 ліпеня, прайшоў Тыдзень мастацтва Беларусі.
Асноўная мэта правядзення тэматычных тыдняў у дзіцячым садзе - гэта сістэматызацыя, паглыбленне, абагульненне ведаў дзяцей па пэўнай тэме.
Тэма тыдня дазваляе аб'яднаць усе віды дзіцячай дзейнасці, зрабіць іх цікавымі, максімальна карыснымі для дзяцей. Мерапрыемствы, якія праводзяцца падчас тэматычнага тыдня, спрыяюць развіццю творчага ўзаемадзеяння паміж дзецьмі розных груп, выхавацелямі, бацькамі, спецыялістамі дзіцячага сада.
У рамках Тыдня мастацтва Беларусі педагогамі былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі ў музейны пакой "Спадчына", гульні-падарожжы, пазнавальныя заняткі, назіранні, выстава. Выхаванцы з захапленнем расказвалі пра беларускае адзенне, пра вырабы з саломкі, льну і гліны, пра заняткі беларусаў. Слухалі творы беларускіх кампазітараў і пісьменнікаў, разглядалі рэпрадукцыі твораў мастацтва, фота архітэктурных помнікаў Беларусі.
свернутьУ рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Купалле".
Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі (з 6 на 7 ліпеня) на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле.
Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.
У дашкольных групах таксама святкавалі "Купалле". Дзеці з задавальненнем спявалі беларускія народня песні, вадзілі карагоды, гулялі ў вясёлыя гульні, шукалі "папараць-кветку".
Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў. Цікавыя фальклорныя гульні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Троіца". Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі абрадавыя песні, гулялі ў беларускія народныя гульні.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" дзеці наведалі Слуцкі краязнаўчы музей і музей этнаграфіі.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" выхаванцы дашкольных груп наведалі Квасыніцкі цэнтр рамёстваў.
Дзеці даведаліся аб працы беларускіх народных майстроў, убачылі як ствараюцца народныя вырабы.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" прайшло фальклорнае свята "Вялікдзень".
свернуть
Выхаванцы з інтарэсам інсцэніравалі беларускую народную казку "Як кот звяроў напалохаў"
Кожнае дзіця паспрабавала сябе ў ролі артыста. Усе дзеці атрымалі вялікае задавальненне!
свернуть
У нас сёння масленіца,
Прыляцела ластавіца!
У дашкольных групах прайшло фальклорнае свята "Сустракаем Масленіцу!". Дзеці з задавальненнем гулялі ў абрадавыя гульні, спявалі песні, частаваліся смачнымі блінамі.
свернуть
У музейным пакоі "Спадчына" дзеці даведаліся аб тым, як раней жылі нашы продкі, пазнаёміліся з іх побытам, традыціямі і звычаямі
свернуть
Мой родны кут, як ты мне мілы!
Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы з інтарэсам вывучалі сваю малую Радзіму. Дзеці размаўлялі аб Случчыне, вывучалі прамысловасць мясцовасці, традыцыі жыхароў.
свернутьЖавароначкі, прыляціце,
Цёпла лецейка прынясіце!
У рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы” выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы адзначалі прысвятак Саракі.
22 сакавіка адзначаецца прысвятак Саракі. Уяўленні аб тым, што на Саракі прылятае сорак птушак пасля чаго надыходзіць вясна, распаўсюджана па ўсёй Беларусі. Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы з задавальненнем рабілі абрадавае печыва ў выглядзе птушак. На вуліцы, высока трымаючы печаных птушачак ў руцэ спявалі веснавыя песні. Выкананне гэтага абраду мае мэту наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду.
У рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы” выхаванцы дашкольных груп адзначалі фальклорнае свята Троіца.
Сёмуха, Сядміца, Троіца, Зялёныя святкі – так называюць беларусы адно са шматлікіх свят, якое праводзілася з надыходам лета. Дзеці з задавальненнем даведаліся аб асаблівасцях яго святкавання, развучвалі заклічкі, песні, гулялі ў абрадавыя гульні.
свернутьТрадыцыйна кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй мы святкуем Купалле.
У гэтым годзе фальклорнае свята адзначалася яшчэ і ў рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы”.
Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.
свернуть
У рамках педагагічнага праекта ў дзіцячым садзе адзначалася фальклорнае свята "Спас-усяму час!"
Жнівень багаты на святы. У гэты месяц адзначаецца тры Спасы, якія прысвечаны дарам прыроды: Мядовы спас, яблычны і арэхавы. Дадзеныя прадукты ўвасабляюць збор ўраджаю і адыгрываюць велізарную ролю ў харчаванні людзей.
У дзень, калі адзначаўся Яблычны спас, у вёсках ладзіліся святы, якія ўсхвалялі не толькі рэлігійнае свята, але і прыход восені. Яблык сімвалізуе пладавітасць і дабрабыт сям'і, таму гэткім падарункам вы жадаеце блізкім усяго найлепшага!
свернуть
Сення ў нашым садзе свята! У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта выхаванцы знаёмяцца з фальклорнай спадчынай сваёй малой радзімы!
Дажынкі - старажытнае народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва.
Сканчэнне жніва святкавалася ў многіх народаў, але ў беларусаў гэтая традыцыя захавалася і да сённяшняга часу. Суправаджаліся Дажынкі танцамі, песнямі, рознымі абрадамі. У наш час Дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.
Нездарма ў народзе кажуць: «Будзе хлеб - будзе і песня!»
свернуть
Мастацкая дзейнасць садзейнічае фарміраванню асноў мастацкай культуры і эстэтычнай свядомасці. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на занятках выяўленчага мастацтва ствараюць умовы для развіцця самавыяўлення, творчых здольнасцей дзяцей . Дзеці, як сапраўдныя майстакі, ўпрыгожвалі гладышы. Гладыш (гарлач) - гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусьцем. Нашы продкі выкарыстоўвалі гладышы для захоўвання малака і малочных вырабаў. Аздаблялі глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам.
Вось, якія прыгожыя гладышы атрымаліся ў нашых дзяцей!
свернуть
На занятках дзеці даведваюцца аб розных відах посуду і яго прызначэнні. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі фарміруюць у дзяцей станоўчыя адносіны да беларускай мовы, узбагачаюць слоўнікавы запас, развіваюць камунікатыўныя навыкі, садзейнічаюць выхаванню творчых здольнасцей. На занятку выяўленчага мастацтва дзеці малявалі прыгожыя гарлачыкі - збаны без ручкі.
свернуть
(ІІІ рознаўзроставая група інтэграванага навучання і выхавання, ІІ рознаўзроставая група)
У час падарожжа выхаванцы дашкольных груп даведаліся аб тым, што на беларускай зямлі жылі і жывуць людзі, якія сваімі добрымі справамі ўслаўляюць не толькі сябе, але і нашу Беларусь. Гэта вядомыя ўсім беларускія асветнікі, касманаўты, спартсмены, пісьменнікі. У час падарожжа дзеці з задавальненнем расказвалі пра знакамітых людзей Беларусі, адзін у аднаго бралі інтэрв'ю.
\
свернуть
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на занятках выяўленчага мастацтва ствараюць умовы для развіцця здольнасцей дзяцей, пазнавальнага інтарэсу, знаёмяць выхаванцаў з творчасцю народных майстроў, народнымі промысламі.
свернуть
У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта педагогамі дашкольнай адукацыі праводзіцца цыкл заняткаў па вывучэнні традыцый і звычак беларусаў. Адно з такіх заняткаў - аплікацыя “Упрыгожым посуд”. Веды і ўменні, атрыманыя дзецьмі, яны з задавальненнем прымяняюць у практычнай дзейнасці.
свернуть
Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы наведалі музейны пакой “Спадчына”.
Дзеці даведаліся пра беларускі народны посуд і яго прызначэнне. З цікавасцю разглядалі гарлачыкі, гладышы, кубкі, сподачкі і інш. Адгадвалі загадкі пра беларускі народны посуд, з задавальненнем ляпілі яго з пластыліну. Вынікам занятка стала выстава работ дзяцей.
Путешествие в страну белоруcских народных игрушек совершили воспитанники ІІІ разновозрастной группы. Белорусские народные куклы, куклы-мотанки, куклы-перевёртыши, батлеечные куклы, глиняные игрушки – всё понравилось детям. Ребятам предоставилась возможность поиграть с белорусскими народными куклами. Дети получили куклу в подарок.