Займальна аб прафесіях

25.10.2022

У рамках тыдня прафарыентацыі ў групе падоўжанага дня прайшоў тэматычны занятак - Лабараторыя ведаў "Займальна аб прафесіях".

Вучні адправіліся ў падарожжа па свеце розных прафесій. Дзеці з задавальненнем  выконвалі цікавыя заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі,   даведваліся аб прафесіях па прыладах працы. З асаблівым інтарэсам  расказвалі аб ролі прафесіі ў жыцці чалавека, аб прафесіях сваёй сям’і,  разгадвалі крыжаванку.

Ещё в этом разделе