Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

 

Ва ўстанове адукацыі з 16 па 23 верасня прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Тыдзень быў насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, напоўненымі цеплынёй і любоўю да роднага слова.

У рэспубліканскім дыктанце 16 верасня прынялі ўдзел вучні 8-11 класаў. Дзеці з вялікай адказнасцю падышлі да гэтага віду работы і паказалі высокія вынікі.

У акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску, якая з’яўляецца традыцыйнай для нашай школы, прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. У гэты дзень родная мова гучала не толькі на ўроках, але і на перапынках.

Вельмі пранікнёнымі аказаліся сачыненні вучняў 5-7 класаў на тэму “За што я люблю родную зямлю”. Работы былі напоўнены шчырасцю і цеплынёй да роднага кутка.

Завяршыўся Тыдзень роднай мовы віктарынай для вучняў 8-11 класаў “У любімай мове, роднай, наскай…”. Вучні былі падзелены на дзве каманды, дзе кожны ўдзельнік змог праявіць свае здольнасці. У выніку перамогу атрымала каманда вучняў 9 класа.

Самыя актыўныя і кемлівыя былі ўзнагароджаны граматамі.

 

 

Ещё в этом разделе