Сустракаем Вялікдзень!

25.04.2022

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Вялікдзень".

Выхаванцы дашкольных груп, вучні пачатковых класаў і дарослыя радасна спявалі святочныя песні, расказвалі беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, гулялі ў фальклорна-абрадавыя гульні нашых  продкаў. Усе качалі фарбаваныя яйкі, частаваліся  вялікоднымі кулічамі, чырвонымі яйкамі.

   

   

  

                        

Ещё в этом разделе