Тыдзень патрыятычнага выхавання

06.02.2021

   З 1 па 6 лютага праходзілі мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню патрыятычнага выхавання.

   Тыдзень пачаўся з квэст-гульні “На шляху да Перамогі”, у рамках якога навучэнцы разгадвалі крыжаванкі і рэбусы. За кожнае выкананае заданне вучні атрымлівалі георгіеўскую стужку.

   2 лютага для вучняў пачатковай школы быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Дзякуй за чыстае неба”.

   У сераду прайшоў дзень патрыятычнай песні. На перапынках навучэнцы спявалі песні прысвечаные Вялікай Айчыннай вайне. Таксама класнымі кіраўнікамі праводзіліся тэматычныя інфармацыйныя гадзіны.

   На працягу тыдня была арганізована акцыя “Ліст невядомаму салдату”. У рамках якой дзеці напісалі лісты для загінуўшых воінаў.

   Таксама на працягу тыдня была арганізавана тэматычная выстава “Мы ведаем! Мы памятаем!” На выставе навучэнцы змаглі разгледзець фотаздымкі помнікаў і архітэктурных комплексаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне.

   Тыдзень скончыўся Вечарам памяці, прысвечаным воінам-землякам. На вечары дзеці расказалі пра сваіх прадзедаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Квэст-гульня "На шляху да Перамогі"
Конкурс малюнкаў “Дзякуй за чыстае неба”

      

Дзень патрыятычнай песні

Вечар памяці, прысвечаны воінам-землякам

 

Ещё в этом разделе