Месячнік прфілактыкі суіцыдальных паводзін

05.10.2020

     З 7 верасня па 5 кастрычніка праходзілі мерапрыемствы прысвечаныя месяцу прафілактыкі суіцыдальных паводзін.

          Месячнік пачаўся з гутаркі для навучэнцаў I-IV класаў “Цэнім жыццё з дзяцінства”.

У суботні дзень 19.09 быў праведзены занятак з элементамі трэнінгу з вучнямі VII-IX класаў “Зробім жыццё каляровым”. Мэтай занятка з’яўлялася фарміраванне ў вучняў пазітыўнага погляду на жыццё.

     Для вучняў V-XI класаў быў праведзены флэшмоб “Усміхніся жыццю, ты яму падабаешся”.

          На працягу ўсяго месячніка была арганізавана акцыя “Галасуем за жыццё”. У акцыі прынялі ўдзел вучні V-XI класаў.

          Для педагогаў і бацькоў былі распрацаваны буклеты па прафілактыцы суіцыдаў у школе сярод дзяцей і падлеткаў. Мэтай буклетаў з’яўлялася інфармаванне педагогаў і бацькоў аб прычынах самагубстваў, іх асаблівасцях і спосабах прадухілення.

Ещё в этом разделе