Свята «Каляды»

14.01.2020

“Святкуем Калядкі!”
Ой, ладачкі - ладкі,
Надышлі Калядкі!
Мы дзеля Калядак
напяклі аладак!
Свята «Каляды» не толькі прыносіць радасць нашым дзецям, але і дае ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, адчуць усю прыгажосць народных святаў і гулянняў.
14 студзеня ва ўстанове адукацыі весела прайшло свята «Каляды», у якім прынялі ўдзел выхаванцы дашкольных груп.
Дзеці з задавальненнем спявалі калядныя песні, чыталі вершы, гулялі ў вясёлыя калядныя гульні з Цыганкай, Казой і Мядзведзем. Дружна заклікалі на свята Зімушку-зіму, якая падрыхтавала для дзяцей шмат цікавага: святочныя карагоды, гульні і забавы. А потым усе дружна пачаставаліся прысмакамі.

Ещё в этом разделе