Тыдзень прававых ведаў

16.11.2019

З 11 па 16 лістапада праходзілі мерапрыемствы прысвечаныя тыдню прававых ведаў.

Тыдзень пачаўся з конкурсу малюнкаў “Мае правы”, у якой прынялі ўдзел вучні з I па IVклас. Мэтай конкурсу з’яўлялася фарміраванне прававой культуры і творчых здольнасцяў дзяцей.

Для вучняў IX класа была праведзена камандная гульня “Знаўцы права”. Мэта гульні: фарміраванне прававой культуры навучэнцаў.

13 лістапада для вучняў X-XIкласаў была праведзена дыягностыка ўзроўню сацыяльнай сталасці, з мэтаю вызначэння ўзроўню сацыяльнай сталасці старэйшых школьнікаў.

Для вучняў V-XIкласаў была праведзена акцыя “Сцяна галоснасці”. Мэтай акцыі з’яўлялася знаёмства вучняў з прынцыпам галоснасці. Дзецям прапанавалі адказаць на пытанне “Інтэрнэт – сябар ці вораг?”.

У суботні дзень была праведзена гутарка з вучнямі VI-VII класаў “Правы і абавязкі вучняў”. Мэтай гутаркі: нагадаць вучням аб іх правах і абавязках.

Ещё в этом разделе