Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
"Беличская средняя школа"
Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию Слуцкого районного исполнительного комитета
Государственное учреждение образования
"Беличская средняя школа"
Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася Спадчына...
Вучні, дашкольнікі, бацькі і госці з задавальненнем наведваюць музей "Спадчына", у якім прадстаўлены экспанаты жыхароў нашай мясцовасці. Знаёмяцца з побытам сваіх продкаў
Выхаванцы і вучні з асаблівым інтарэсам уяўляюць сябе ў ролі сапраўдных жыхароў беларускай хаты, з задавальненнем карыстаюцца прадметамі побыту продкаў-беларусаў
Дзеці даведваюцца аб чараўніцтве беларускай цацкі
З цікавасцю разглядаюць экспанаты музея
свернуть
11 мая 2023 года в рамках республиканского форума музеев участвуем в конкурсе профессионального музейного мастерства в номинации "Новации в музейной деятельности"
Инновационные методы и интерактивные формы работы музея "Спадчына"
свернуть
Паходжанне назваў родных вёсак
Інфармацыя ад мясцовых жыхароў-старажылаў
Дзеці і дарослыя зацікавіліся паходжаннем назваў, якія звязаны з нашай мясцовасцю. І вырашылі даведацца адкуль пайшлі назвы родных вёсак. Звярталіся да розных энцыклапедычных даведнікаў, а таксама сустракаліся з мясцовымі жыхарамі, якія дапамагалі разабрацца ў вырашэнні дадзенай праблемы. Вельмі цікавыя звесткі мы сабралі.
Даўней людзі не друкавалі кніг, большасць увогуле былі няграматнымі. Але многае памяталі, перадавалі, нібы спадчыну, розныя гісторыі і паданні, імкнуліся, каб нашчадкі не забывалі мінулае.
Адзярыха Вольга Іванаўна, 1926 года нараджэння, якая пражывала ў вёсцы Белічы, дзе прайшло яе дзяцінства і ўсё далейшае жыццё, паведаміла цікавыя звесткі аб паходжанні назваў вёсак. А ведала гэта яна ад свайго бацькі Бойкі Івана Анісімавіча, які даўней быў настаўнікам ў нашай мясцовасці і вучыў дзяцей паноў на даму.
Паданні аб паходжанні назваў родных вёсак
Вёска Квасынічы
Жыхары-старажылы расказвалі, што мясцовасць паміж вёскамі Белічы і Квасынічы была забалочанай. Называлі гэта балота Блудзяга. Гаварылі, што калі пойдзеш увечары ці ноччу з Беліч у Квасынічы ці наадварот праз балота, то будзеш блудзіць ноч, “квасіць” балота. І добра, калі выберашся.
А яшчэ мясцовыя жыхары гаварылі, што аднойчы позна ўвечары ехаў пан праз гаць з Беліч у Квасынічы, ды так і прапаў у гэтым балоце з конямі і карэтай. Вось і назва ад сюль - “квасіць” балота, Квасічы, Квасынічы.
Цікавае паданне аб паходжанні назвы вёскі Квасынічы
Даўным-даўно на мясцовасці, дзе цяпер вёска Квасынічы, жыў пан, які вельмі любіў працаваць. Ён вырабляў квас. У пана былі два сыны, але яны былі такія лянівыя, што нават не дапамагалі бацьку ў працы. Вось праз некаторы час бацька захварэў і ўжо не мог уставаць з ложку. Аднойчы ноччу была вельмі вялікая навальніца, а маланка стукала амаль у вокны. Неўзабаве маланка трапіла ў бочкі з квасам і квас пачаў вылівацца на зямлю. Бацька прачнуўся, але не мог ісці і пачаў зваць сыноў:
Амаль ўся вёска збеглася да разлітага квасу, а сыны паленаваліся ўстаць.
Праз некаторы час утварылася назва вёскі Квасынкі. З цягам часу гучанне назвы вёскі змянілася на Квасынічы.
Вёска Белічы
Вёска Белічы мае такую назву таму, што з суседняй вёскі людзі прыходзілі прадаваць галкі – невялікія кавалкі высушанай вапны. Жыхары вёскі Белічы куплялі іх, размочвалі ў вадзе і бялілі хаты і печы. За гэта іх і празвалі “белічанцамі”, а вёску - Беліца, а затым - Белічы.
Вёска Чыжоўка
У вёсцы, якая цяпер называецца Чыжоўка, даўней пасяліліся сем’і яўрэяў. Жыхары суседніх вёсак называлі іх “чужымі” ці “чужынцамі”, а мясцовасць “Чужоўкай”, далей змянілася гучанне і вёску сталі называць Чыжоўкай.
Цікавыя звесткі паведаміла нам і Трушко Марыя Васільеўна, 1927 года нараджэння. Яна пражывала ў вёсцы Чыжоўка.
Чыжоўкай пачалі называць невялікае паселішча, дзе жылі вельмі працавітыя людзі. Іх называлі “чыжы”, бо людзі працавалі спрытна і добра, пырхалі, як чыжы. Адсюль і назва Чыж – Чыжоўка.
Вёска Горкі
Таксама мы даведаліся аб паходжанні назвы вёскі Горкі. Даўней у гэтай мясцовасці былі хутары. Называлі мясцовасць Чырвоны Пераменнік. Пасля калектывізацыі хутары былі аб’яднаны ў вёску, якая стала называцца Горкі, таму што вакол многа горак і пагоркаў, а некаторыя з іх абараняюцца законам. Зараз там знаходзіцца шыльда “Помнік археалогіі – курганны могільнік”.
свернутьНа Случчине появился Народный мастер Республики Беларусь!
Мастеру декоративно-прикладного творчества Квасыничского центра ремёсел Наталье Аркадьевне Баринь присвоено звание «Народный мастер Республики Беларусь». Это пока единственный мастер в районе, чьё творчество получило такую высокую оценку. Наталья Аркадьевна живёт и работает в деревне Квасыничи.
В Квасыничском центре ремёсел, глаза разбегаются от красоты, созданной мастерами. Там и пояса, и тканые полотенца, и изделия из соломы и глины… Настоящий музей декоративно-прикладного искусства. Среди многочисленных экспонатов – работы Натальи Аркадьевны Баринь.
Наталья Аркадьевна – руководитель кружков по ткачеству «Цудадзейны чаўнок» и плетению пояса «Кужалёк». Она участница народного клуба народных мастеров «Крылы творчасці», кружка театрального жанра «Батлейка», проводит мастер-классы по ткачеству и плетению пояса.
Мастер работает над созданием характерных для Случчины образцов, популяризирует ткачество среди молодёжи. В 2011 году Наталья Аркадьевна стала инициатором возрождения искусства плетения пояса «на бердечках» в Слуцком районе, приняла участие в восстановлении женского и мужского костюмов конца XIX – начала XX веков. Наталья Аркадьевна – победитель многих районных, областных, республиканских праздников ремёсел, конкурсов декоративно-прикладного творчества.
В Квасыничском центре ремёсел Наталья Аркадьевна работает со дня его основания. Она учит детей всем премудростям ткацкого дела.
– Учимся работать на ткацком станке, на бердечках плетём пояса, закладки, делаем тканые куклы, шьём для них одежду, – рассказывает Наталья Аркадьевна.
– Обязательно обращаю внимание на особенности национального костюма: цвета, назначение элементов, чтобы дети знали и не забывали традиции предков.
В арсенале Натальи Аркадьевны большое количество поясов, полотенец, салфеток, кукол, самая маленькая из них сделана на пуговице, есть и 9-сантиметровая.
Главная особенность пояса или полотенца – образец, его мастера центра ищут в литературе, некоторые элементы придумывают сами на основе традиционного орнамента. Каждый орнамент имеет свой смысл. Кстати, как рассказали в центре, слуцкие домотканые пояса отличаются уникальными узорами, цветом: их обязательно ткали из красных и белых нитей. По орнаменту можно сказать даже, чем занимался обладатель пояса.
Мы павінны памятаць!
Звесткі аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны – героях земляках
НОВIК МІХАІЛ СПІРЫДОНАВІЧ
Міхаіл Спірыдонавіч нарадзіўся 17 лістапада 1925 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна. Скончыў 7 класаў. Беспартыйны.
У 1943 годзе, калі Міхаілу было 18 гадоў, яго прызвалі ў армію.
Ён ваяваў у складзе 70-й арміі 38-й Гвардэйскай дывізіі. А потым у складзе 8-ай арміі 74-й Гвардэйскай дывізіі.
Ваяваў у Польшчы, Германіі.
Узнагароды:
Пасля вайны Міхаіл Спірыдонавіч працаваў у калгасе “Пражэктар” Слуцкага раёна.
Міхаіл Спірыдонавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна па вуліцы Маладзёжная , д.9.
8 мая 1945 года дзевятнадцацігадовы воін ахоўваў склады з боепрыпасамі. Увечары змена не прыйшла, раніцай таксама. Пакінуць пост, каб даведацца ў чым справа, Міхаіл не мог. Толькі пасля абеду прыехаў камандзір дывізіі і аб’явіў, што вайна скончылася. Маладога байца на машыне прывезлі ў часць і добра накармілі.
БЕРАСНЕВІЧ АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ
Аляксандр Андрэевіч нарадзіўся 12 верасня 1921 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.
Скончыў 7 класаў.
Састаяў у радах УЛКСМ.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны стаў членам КПСС. Ваяваў на Карэльскім фронце ў гвардэйскай мінамётнай батарэі. Аляксандр Андрэевіч быў удзельнікам вайны з Японіяй.
Узнагароды:
У пасляваенны перыяд працаваў у дарожна-будаўнічым упраўленні № 9.
Аляксандр Андрэевіч пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна па вуліцы Цэнтральная, д.43.
ГАЛЕЦ УЛАДЗІМІР ІГНАТАВІЧ
Уладзімір Ігнатавіч нарадзіўся 22 лютага 1927 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.
Працаўнік тылу.
З кастрычніка 1944 года быў прызваны ў армію. З 1944 па 1945 гады Уладзімір Ігнатавіч знаходзіўся ў вучэбнай часці. Пасля службу праходзіў ў асобным інжэнерным батальёне, абслугоўваў самалёты. Ў гэтым батальёне салдат падрыхтоўвалі для адпраўкі ў Японію.Ўладзімір Ігнатавіч да заканчэння вайны знаходзіўся ў інжэнерна-аэрадромным батальёне.
Родны брат Уладзіміра Ігнатавіча Аляксей Ігнатавіч (1924 года нараджэння) у перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў ў складзе 390 стралковага паўка ў 110 сапёрным батальёне.
Узнагароды:
У пасляваенны перыяд Уладзімір Ігнатавіч атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім педагагічным iнстытуце ім. Горкага.
З 1951 года па 1957 год Уладзімір Ігнатавіч працаваў бухгалтарам у Беліцкай школе. А з 1957 па 1987 – настаўнікам у гэтай жа школе.
Уладзімір Ігнатавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы, Слуцкага раёна, вуліца Маладзёжная, д.16.
Раханаў Іван Раманавіч
Іван Раманавіч нарадзіўся 12 верасня 1925 года ў вёсцы Маслянка Крупскага раёна Міскай вобласці, ў сям’і селяніна. З 1932 года па 1940 год Іван Раманавіч вучыўся Крупскай сярэдняй школе, дзе і скончыў 8 класаў. Працаўнік тылу.
З 1940 года па 1944 год знаходзіўся ў Крупскім раёне і працаваў у калгасе рабочым. З 10 ліпеня 1944 года па 16 ліпеня 1955 года працаваў ў Крупскім Райваенкамаце ў пасадзе загадчыка складам.
З 16 ліпеня 1955 года па 25 сакавіка 1956 года працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса “Чырвоны сцяг”.
З 25 сакавіка 1956 пераехаў на работу ў Карэлію, дзе працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады калгаса “Застава”.
З 1966 года пераехаў з сям’ёй на Радзіму ў Крупскі раён Мінскай вобласці.
З 1979 пражываў ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці, па вуліцы Новая д. 16, кв. 2. Працаваў у калгасе “Белічы”. Ударнік Камуністычнай працы.
Узнагароды:
Цяцернік Аляксей Радзівонавіч
Аляксей Радзівонавіч нарадзіўся 9 верасня 1919 года ў вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна.
Скончыў 7 класаў.
З'яўляўся членам УЛКСМ .
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у складзе 8 электрароты 155 стралковай дывізіі ў 165 батальёне. У час вайны загінуў родны брат Аляксея Раманавіча (Цяцернік С.Р.).
Узнагароды:
Аляксей Радзівонавіч сустрэў вайну у Беларусі, а скончыў у Кёнігсберге.
Пасля вайны працаваў у калгасе «Пражэктар» Слуцкага раёна.
Аляксей Радзівонавіч пражываў у вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна, па вуліцы Цэнтральная, д 7.
Міснік Уладзімір Раманавіч
Уладзімір Раманавіч нарадзіўся 1 сакавіка 1925 года у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.
Скончыу 4 класа Беліцкай СШ.
Беспартыйны.
З 1944 года быў членам УЛКСМ.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у мотастралковым палку на 1 - ым Беларускім фронце.
Узнагароды:
Пасля вайны працаваў вартаўніком ў калгасе «Белічы» Слуцкага раёна.
Уладзімір Раманавіч пражываў у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.
Жышкевіч Геогрій Іванавіч
Георгій Іванавіч нарадзіўся 6 мая 1923 года у саўгасе «Рачкавічы» Слуцкага раёна.
Скончыў 7 класаў.
З'яўляўся членам ВЛКСМ.
Ваяваў у складзе партызанскага атрада брыгады Баруцкага.
Узнагароды:
Пасля вайны працаваў трактарыстам у калгасе “Белічы” Слуцкага раёна.
Георгій Іванавіч пражываў у вёсцы Квасынічы Слуцкага раёна, завулак Зялёны, д. 7.
Шабэцька Іван Аляксеевіч
Іван Аляксеевіч нарадзіўся 20 чэрвеня 1926 года ў вёсцы Белічы Слуцкага раёна.
Скончыў 7 класаў Беліцкай СШ. Беспартыйны.
На фронце з верасня 1944 года па сакавік 1945 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на І–ым Беларускім фронце ў 14 дывізіі ( 2 - га корпуса прарыва), ў 415 мінамётным паўку.
Быў цяжка паранены ў галаву.
У гады вайны загінуў родны брат Івана Аляксеевіча.
Іван Аляксеевіч быў удзельнікам ў прарыве войск ад Варшавы.
Узнагароды:
Пасля вайны працаваў ветэрынарам ў калгасе “Белічы” Слуцкага раёна.
Іван Аляксеевіч пражываў ў вёсцы Нава-Белічы Слуцкага раёна, завулак Садовы, д. 72.
Матора Уладзімір Мацвеевіч
Уладзімір Матвеевіч нарадзіўся 28 студзеня 1923 года ў вёсцы Заборы Белінкаўскага раёна, Віцебскай вобласці.
Да вайны працаваў настаўнікам пачатковых класаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў у партызанскім атрадзе імя Кірава Барысаўскага злучэння ў 376 стралковым паўку, 3 стралковай дывізіі, кулямётчыкам.
З 1942 года састаяў у членах УЛКСМ.
Быў намеснікам камісара па камсамольскай рабоце.
Удзельнічаў у разгромах гарнізонаў у горадзе Зембен. Правёў шмат засад, мініраванне дарог, знішчаў сувязь праціўніка. Удзельнічаў у 4–х паходах падрыўных груп на чыгунку і ў “рэльсавай вайне” у час баёў пад Сталінградам.
Уладзімір Мацвеевіч быў кіраўнікам падрыўнай групы, якая вясной 1944 года паміж горадам Жодзіна і горадам Крупкі падарвала эшэлон з жывой сілай праціўніка, дзе загінула 136 гітлераўцэў, якія накіроўваліся на фронт.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны загінулі бацька і родны брат Уладзіміра Мацвеевіча.
Узнагароды:
Пасля вайны Уладзімір Мацвеевіч скончыў Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага. Працаваў старэйшым выхавацелем у спецыяльным дзіцячым доме “Адампаль”, а потым намеснікам дырэктара дзіцячага дома № 2 г. Навагрудка.
35 год працаваў настаўнікам ў Беліцкай СШ.
Уладзімір Мацвеевіч пражываў у вёсцы Белічы Слуцкага раёна, завулак Школьны 6.
Лагвіненка Пётр Іванавіч
Пётр Іванавіч нарадзіўся 3студзеня 1922 года ў вёсцы Герасімаўка Герасімоўскага Сельскага Савета Уразоўскага раёна, Курганскай вобласці (зараз Белгародская вобласць). Адукацыя – 4 класы.
З малых гадоў Пётр працаваў у калгасе. 12 мая 1941 года юнака прызвалі ў армію. Служыць пачаў у Слуцку, прыняў прысягу, а потым адправілі на польскую граніцу, у Брэст.
Прызваны ў Армію 9 мая 1941 года. Зволены ў запас 20 кастрычніка 1946 года.
Беспартыйны.
Праходзіў ваенную службу з мая па верасень 1941 года, 46 артылерыйскі арудзійны нумар. Стралок. 22 верасня 1941 года папаў у палон. Вызвален з палону ў 1945 годзе.
Прызваны на службу па мабілізацыі 3 мая 1945 года 106 мінамётным палком. Праходзіў службу з мая па снежань 1945 года. Потым з снежня 1945 года па лістапад 1946 служыў ў 78 асобнай рабочай роце.
Ваеную прысягу прыняў другі раз 30 верасня 1945 года пры 106 мінамётным палку, пасля вызвалення з палону, пасля праходжання фільтрацыйнага лагеру.
22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы салдат паднялі па трывозе. “Неабстрэляныя”, нявопытныя байцы прымалі бой. “Трое сутак як у тумане былі, - успамінаў Пётр Іванавіч. – У нас нават не ва ўсіх зброя была. З намі ў лагеры быў старшы лейтэнант і старшы па лагеры – вось і ўсе камандзіры. Абараняліся на рацэ, там ужо і гарматы далі нам, і тэхніка была. Але ўсё ж сталі адступаць”...
Цяжкімі былі франтавыя дарогі, адчайна змагаліся воіны, адступалі, наступалі... Здаралася, у балоце па двое сутак сядзелі, не выходзілі з ракі, нельга было падняцца, ноччу прабіраліся далей, днём у высокіх хлябах хаваліся. Каля ракі Пераціна зноў трапілі ў акружэнне. А потым былі страшныя дні палону. Пра гэта Пётр Іванавіч успамінаць не хацеў, цяжка дыхаць станавілася. У лагеры ў нямеччыне да той пары, пакуль англічане не вызвалілі. Палонныя арганізаваліся ў войска, папрасілі ў саюзнікаў тэхніку. Далі ім танкі, машыны, гарматы, з імі штурмавалі Берлін. Не глядзелі не думалі, ці міны наперадзе, ці якая небяспека: вельмі ўжо накіпела за годы палону, нянавісць да ворага была праз край... А потым прайшоў малады баец праз асобыя аддзелы, (правяралі палонных пасля перадачы іх рускім) усе інстанцыі і сказалі “Вы свабодныя”. Узялі Пятра Іванавіча ў артылерыю, амаль два з паловай гады праслужыў ён на тэрыторыі Германіі.
У лагеры амерыканскай зоны рыхтавалі палонных для адпраўкі на радзіму. Там Пётр Іванавіч і іншыя байцы разгружалі авіяцыйны завод пад зямлёй і вазілі абсталяванне на станцыю, - успамінаў ветэран. – Нам на некалькі гадзін дазволілі адлучыцца ў іх лагер, пашукаць сваіх родных. Там Пётр сустрэўся з палоннымі, сярод якіх была маладая дзяўчына Лідзія. Яна прасіла чаго паесці. Сэрца сціснула ад жалю у маладога байца. Пайшоў ён да сваіх павароў і выпрасіў кансэрву, хлеб, схаваў пад сядзенне ў машыне, на якой вывазілі завадское абсталяванне. У лагеры Пётр хуценька перадаў паёк маладой дзяўчыне Лідзіі, і яны абмяняліся адрасамі. Напэўна, гэта быў лёс: яна аказалася са Случчыны. Праз два з паловай гады Пётр і Ліздія сустрэліся зноў. А потым пажаніліся. У Беларусь вярнуліся яны хутка пасля таго, як абралі шлюб. Нарадзіўся сынок, уступілі ў калгас, атрымалі ад гаспадаркі карову, зямлю. Пётр працаваў на будоўлях у калгасе: пячнік, муляр, будаўнік. Потым наймаўся да людзей, печы рабіў. А яшчэ Пётр Іванавіч пабудаваў сваю хату ў вёсцы Чыжоўка, на якой ззяе чырвоная зорачка.
Апошнія гады Пётр Іванавіч пражываў ў вёсцы Квасынічы ў свайго сына па вуліцы Цэнтральная д. 47 “А”.
Узнагароды:
Юбілейныя медалі:
свернуть
- Виртуальный тур по Белорусскому государственному музею истории Великой Отечественной войны
- Историко-культурный комплекс "Линия Сталина"
- Мемориальный комплекс "Брестская крепость -герой"
- Мемориальный комплекс "Хатынь"
- Виртуальный тур по Дворцу Независимости
- Виртуальный тур по Несвижскому замку
- Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки"