Урачыстая цырымонія закрыцця абласнога свята «Слуцкія паясы» і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Беларуская лялька»

25.09.2023
Яркім завяршальным акордам свята "Слуцкія паясы" стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Беларуская лялька".
Як адзначыў старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, старшыня журы конкурсу Яўген Сахута, у ім прынялі ўдзел больш за 100 народных умельцаў з Мінскай, а таксама Магілёўскай абластей, у тым ліку 44 дзіцяці. Выдатна, што фестываль "Слуцкія паясы" шырыцца, што ў ім удзельнічае маладое пакаленне. Гэта значыць, што народныя традыцыі, мастацкія рамёствы набываюць свой працяг.
 
Прыемна адзначыць, што ў ліку прызёраў конкурсу "Беларуская лялька" нямала случчан, сярод іх вучні нашай школы. Віншуем!
 
поделиться в:
Ещё в этом разделе