ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА "КУПАЛЛЕ"

07.07.2021

Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі (з 6 на 7 ліпеня) на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. 

Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

У дашкольных групах таксама святкавалі  "Купалле". Дзеці з задавальненнем спявалі беларускія народня песні, вадзілі  карагоды,  гулялі ў вясёлыя гульні, шукалі  "папараць-кветку".

Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў. Цікавыя фальклорныя гульні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы.

 

 

 

поделиться в:
Ещё в этом разделе