Тыдзень па прафарыентацыі

11.12.2020

     З 7 па 12 снежня праходзілі мерапрыемствы прысвечаныя тыдню па прафарыентацыі.

    Тыдзень пачаўся з занятка-практыкума “Выбар прафесіі” для вучняў XI класса. З мэтай аказання дапамоги навучэнцам ў прафесіянальнай арыентацыі.

     8 снежня для вучняў X класа была праведзена гутарка “Выбар прафесіі – справа сур’ёзная”.

      Для VI класа была праведзена гадзіна зносін “Падарожжа ў свет прафесій”. Мэта: фарміраванне у навучэнцаў уяўленняў аб свеце прафесій.

    10 снежня з вучнямі VIII-IX класаў была праведзена дыскусія “Усе прафесіі патрэбныя, усе прафесіі важныя”.

Для вучняў пачатковай школы быў праведзены конкурс малюнкаў “Прафесія маіх бацькоў”. Мэта: развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы дзіцяці праз выяўленчае мастацтва; павышэнне сярод выхаванцаў павагі да прафесіі бацькоў.

        Для вучняў V і VII класаў быў праведзены круглы стол “Прафесіі нашых бацькоў”. Мэтай занятка з’яўлялася павышэнне ўзрозня прафсіянальнай арыентацыі навучэнцаў.

       На працягу тыдня была праведзена акцыя “Я зрабіў свой выбар”. Так сама, была абнаўлена інфармацыя на тэматычных стэндах.

поделиться в:
Ещё в этом разделе