Тыдзень па прафарыентацыі
07.12.2019З 2 па 7 снежня праходзілі мерапрыемствы прысвечаныя тыдню па прафарыентацыі.
Тыдзень пачаўся з прафарыентацыйнай гульні “Хто ёсць хто?” для вучняў X класса. Мэтай гульні з’яўлялася даць магчымасць удзельнікам суаднесці свой вобраз з рознымі прафесіямі на падставе ведаў вучняў адзін пра аднаго.
Для вучняў пачатковай школы быў праведзены конкурс малюнкаў “Прафесія маіх бацькоў”. Мэта: развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу асобы дзіцяці праз выяўленчае мастацтва; павышэнне сярод выхаванцаў павагі да прафесіі бацькоў.
4 снежня для вучняў VII класа была праведзена псіхалагічная гульня “Трансфармацыя прафесій”, з мэтаю пашырыць веды аб свеце прафесій; заахвоціць удзельнікаў занятку да свядомага выбару прафесіі, заснаванаму у тым ліку на глыбокім аналізе ўласнага патэнцыялу.
Для вучняў IX класа была праведзена гутарка “Якая прафесія самая модная”. Мэтай гутаркі з’яўлялася сфармаваць цэласныя прадстаўленні вучняў аб прафесіях.
6 снежня для вучняў VI-VII класаў праводзіўся занятак па прафарыентацыі “Кім быць?“. Мэтай занятка з’яўлялася высветліць ўзровень ведаў вучняў аб прафесіях, пашырыць веды выхаванцаў аб свеце прафесій, стымуляваць цікавасць выхаванцаў да міру прафесій.
На працягу ўсяго тыдню бібліятэкарам была арганізавата тэматычная выстава.
Так сама, на працягу тыдня была праведзена дыягностыка прафесійных здольнасцяў вучняў IX і XI классаў.