Рэалізацыя педагагічнага праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1 - 4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы”

Аб педагагічным праекце

развернуть

ПЕДАГАГІЧНЫ ПРАЕКТ

“Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі

і  вучняў 1 - 4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы”

Тэрмін рэалізацыі: 2019-2022

 

Кіраўнік установы адукацыі: дырэктар Маголін Сяргей Леанідавіч

Кіраўнік педагагічнага праекта: намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Леўчанка Таццяна Мікалаеўна

Кантактныя тэлефоны: 8(01795)24803 - школа; 8(01795)76357 - дзіцячы сад;

 е-mail:  belichi.school@mail.ru,  belichi.sad@mail.ru

 

Мэтай дадзенага праекта з’яўляецца фарміраванне ў выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў пачатковых класаў цікавасці да роднай мовы і папулярызацыя  фальклорнай спадчыны, народнай творчасці праз адраджэнне мясцовых традыцый.

 

Задачы:

  • даследаваць наяўнасць і ступень захаванасці фальклорных традыцый нашай мясцовасці;
  • выявіць адметнасці фальклорнай спадчыны малой Радзімы;
  • далучаць выхаванцаў і вучняў да багацця беларускай мовы;
  • садзейнічаць папулярызацыі мясцовых фальклорных традыцый;
  • фарміраваць каштоўнасныя адносіны да роднай мовы;
  • фарміраваць гендэрную культуру ў дзяцей на аснове лепшых традыцый мясцовага рэгіёна.

 

Удзельнікі праекта:

  • выхаванцы дашкольнай адукацыі;
  • вучні 1 - 4 класаў;
  • педагогі ўстановы адукацыі.

 

 

свернуть

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта на 2021/2022 навучальны год

развернуть

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта

 “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі

і  вучняў 1 - 4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы” на 2021/2022 навучальны год

 

Змест

Тэрмін

Адказныя

1

Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб працягу дзейнасці педагагічнага праекта

 

жнівень

 

кіраўнік праекта

2

Арганізацыйная нарада з удзельнікамі праекта

жнівень –верасень

 

кіраўнік праекта

3

Карэкцыя  каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2021/2022 н.г.

жнівень

кіраўнік праекта

4

Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі

 

жнівень

кіраўнік праекта

5

Стварэнне неабходнай матэрыяльнай базы для рэалізацыі праекта (набыццё інвентара, выраб касцюмаў, збор прадметаў нацыянальнага побыту)

 

на працягу года

удзельнікі праекта

6

Адлюстраванне работы па рэалізацыі педагагічнага праекта на сайце ўстановы адукацыі

 

на працягу года

кіраўнік праекта, адказны за сайт

7

Арганізацыя кансультатыўнай і прапагандыскай работы з бацькамі дашкольнікаў і вучняў па рэалізацыі педагагічнага праекта

 

на працягу года

удзельнікі праекта

8

Арганізацыя ўзаемадзеяння з Квасыніцкім цэнтрам рамёстваў

на працягу года

удзельнікі праекта

9

Арганізацыя сустрэч з мясцовымі народнымі майстрамі і ўмельцамі

на працягу года

удзельнікі праекта

10

Вывучэнне фальклорнай спадчыны, народнай творчасці жыхароў нашай мясцовасці:

·   традыцыйныя абрады і святы, фальклор;

·   народныя гульні

на працягу года

удзельнікі праекта

11

Арганізацыя работы аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

верасень  - май

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

12

Выраб лялечнага тэатра “Батлейка”

на працягу года

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

13

Правядзенне свят гадавога цыклу:

- Каляды,

- Масленіца,

- Саракі,

- Гуканне вясны,

- Вялікдзень,

- Троіца,

- Купалле,

- Зажынкі,

- Спас,

- Дажынкі,

- Пакровы

на працягу года

удзельнікі праекта

14

Вывучэнне асаблівасцей беларускага народнага адзення. Выраб жаночага касцюма нашага рэгіёна

 

на працягу года

удзельнікі праекта

15

Арганізацыя экскурсій:

Слуцкі краязнаўчы музей,

Музей Слуцкіх паясоў,

Цэнтр традыцыйнай культуры

 

на працягу года

удзельнікі праекта

16

Распаўсюджванне вопыту работы ўстановы адукацыі па рэалізацыі педагагічнага праекта

 

на працягу года

кіраўнік праекта

17

Распрацоўка праграмы аб’яднання па інтарэсах “Фальклорны гурт”

снежань –май

удзельнікі праекта

18

Стварэнне прэзентацый:

беларускі народны касцюм;

батлейка;

- беларускія народныя святы гадавога цыклу;

- народная творчасць жыхароў нашай мясцовасці.

на працягу года

удзельнікі праекта

19

Стварэнне матадычнай (электроннай) скарбонкі распрацовак па тэматыцы педагагічнага праекта

на працягу года

удзельнікі праекта

20

Выпуск ілюстрыраванага матэрыялу (буклеты) па тэматыцы педагагічнага праекта

на працягу года

удзельнікі праекта

21

Справаздача аб выніках рэалізацыі педагагічнага праекта

май

кіраўнік праекта

 

 

свернуть

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта на 2020/2021 навучальны год

развернуть

Каляндарны план рэалізацыі педагагічнага праекта

“Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі

і  вучняў 1 - 4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы”

на 2020/2021 навучальны год

 

Змест

Тэрмін

Адказныя

1

Афармленне загада па ўстанове адукацыі аб працягу дзейнасці педагагічнага праекта

 

верасень

 

кіраўнік праекта

2

Арганізацыйная нарада з удзельнікамі праекта

жнівень –верасень

 

кіраўнік праекта

3

Карэкцыя  праграмы і каляндарнага плана рэалізацыі праекта на 2020/2021 н.г.

жнівень

кіраўнік праекта

4

Уключэнне мерапрыемстваў праекта ў гадавы план работы ўстановы адукацыі

 

жнівень

кіраўнік праекта

5

Стварэнне неабходнай матэрыяльнай базы для рэалізацыі праекта (набыццё інвентара, выраб касцюмаў, збор прадметаў нацыянальнага побыту)

 

на працягу года

удзельнікі праекта

6

Адлюстраванне работы па рэалізацыі педагагічнага праекта на сайце ўстановы адукацыі

 

на працягу года

кіраўнік праекта

7

Арганізацыя кансультатыўнай і прапагандыскай работы з бацькамі дашкольнікаў і вучняў па рэалізацыі педагагічнага праекта

 

на працягу года

удзельнікі праекта

8

Арганізацыя ўзаемадзеяння з Квасыніцкім цэнтрам рамёстваў

на працягу года

удзельнікі праекта

9

Арганізацыя фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі “Традыцыі і звычаі нашых вёсак”

лістапад– жнівень

удзельнікі праекта, кіраўнік праекта

10

Арганізацыя сустрэч з мясцовымі народнымі майстрамі і ўмельцамі

кастрычнік  - жнівень

удзельнікі праекта

11

Вывучэнне фальклорнай спадчыны, народнай творчасці жыхароў нашай мясцовасці:

·   традыцыйныя абрады і святы;

·   дзіцячы фальклор

на працягу года

удзельнікі праекта

12

Арганізацыя работы аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

верасень  - май

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

13

Выраб лялечнага тэатра “Батлейка”

2021-2022 г.

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Батлейка”

14

Правядзенне свят гадавога цыклу:

- Каляды,

- Масленіца,

- Саракі,

- Гуканне вясны,

- Вялікдзень,

- Троіца,

- Купалле,

- Зажынкі,

- Спас,

- Дажынкі,

- Пакровы

на працягу года

удзельнікі праекта

15

Вывучэнне асаблівасцей беларускага народнага адзення. Выраб жаночага касцюма нашага рэгіёна

 

на працягу года

удзельнікі праекта

16

Арганізацыя экскурсій:

Слуцкі краязнаўчы музей,

Музей Слуцкіх паясоў,

Цэнтр традыцыйнай культуры

 

на працягу года

удзельнікі праекта

17

Справаздача аб прамежкавых выніках рэалізацыі педагагічнага праекта

май

кіраўнік праекта

18

Распаўсюджванне вопыту работы ўстановы адукацыі па рэалізацыі педагагічнага праекта

 

на працягу года

кіраўнік праекта

свернуть

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА "СПАС - УСЯМУ ЧАС!"

30.08.2021
развернуть

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Спас - усяму час!". Дзеці з задавальненнем расказвалі аб традыцыях святкавання фальклорнага свята, гулялі ў беларускія народныя гульні.

  

  

свернуть

інсцэніроўка казкі "ЯК КУРАЧКА ПЕЎНІКА РАТАВАЛА"

22.07.2021
развернуть

А вы бывалі ў тэатры? Мы - да! Сёння нашы выхаванцы сталі і ўдзячнымі гледачамі і юнымі акцёрамі!

"ЯК КУРАЧКА ПЕЎНІКА РАТАВАЛА" - так называецца казка, пастаноўка якой прайшла ў дзіцячым садзе! 

  

Драматызацыя казак - лепшы спосаб фарміравання густу і эстэтыкі ў дзяцей. Галоўная дзейнасць дзіцяці да школы-гульня, і менавіта праз гульню педагогі і бацькі могуць прывіць дзіцяці ўсе важныя якасці: адказнасць, суперажыванне, разуменне, імкненне да бяспекі.

  

 

 

свернуть

ТЫДЗЕНЬ МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

17.07.2021
развернуть

Правядзенне тэматычных тыдняў ва ўстанове адукацыі стала традыцыйным. Вось і цяпер, у перыяд з 12 па 16 ліпеня, прайшоў Тыдзень мастацтва Беларусі.

Асноўная мэта правядзення тэматычных тыдняў у дзіцячым садзе - гэта сістэматызацыя, паглыбленне, абагульненне ведаў дзяцей па пэўнай тэме.

Тэма тыдня дазваляе аб'яднаць усе віды дзіцячай дзейнасці, зрабіць іх цікавымі, максімальна карыснымі для дзяцей. Мерапрыемствы, якія праводзяцца падчас тэматычнага тыдня, спрыяюць развіццю творчага ўзаемадзеяння паміж дзецьмі розных груп, выхавацелямі, бацькамі, спецыялістамі дзіцячага сада. 

       

      

           

  У рамках Тыдня мастацтва Беларусі педагогамі былі арганізаваны тэматычныя экскурсіі ў музейны пакой "Спадчына", гульні-падарожжы, пазнавальныя заняткі, назіранні,  выстава. Выхаванцы з захапленнем расказвалі пра беларускае адзенне, пра вырабы з саломкі, льну і гліны, пра заняткі беларусаў. Слухалі творы беларускіх кампазітараў і пісьменнікаў, разглядалі рэпрадукцыі твораў мастацтва, фота архітэктурных помнікаў Беларусі.

свернуть

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА "КУПАЛЛЕ"

07.07.2021
развернуть

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Купалле". 

Кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй у Беларусі (з 6 на 7 ліпеня) на берагах рэк і азёр – святкуюць Купалле. 

Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі.

У дашкольных групах таксама святкавалі  "Купалле". Дзеці з задавальненнем спявалі беларускія народня песні, вадзілі  карагоды,  гулялі ў вясёлыя гульні, шукалі  "папараць-кветку".

Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў. Цікавыя фальклорныя гульні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы.

 

 

 

свернуть

ФАЛЬКЛОРНАЕ СВЯТА "ТРОІЦА"

21.06.2021
развернуть

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" ва ўстанове адукацыі прайшло фальклорнае свята "Троіца". Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, спявалі абрадавыя песні, гулялі ў беларускія народныя гульні.

 

  

            

свернуть

ЭКСКУРСІІ Ў СЛУЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ І МУЗЕЙ ЭТНАГРАФІІ

16.06.2021
развернуть

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" дзеці наведалі Слуцкі краязнаўчы музей і музей этнаграфіі.

           

  

свернуть

У ГАСЦЯХ У БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ!

24.05.2021
развернуть

У рамках  рэалізацыі  педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" выхаванцы дашкольных груп наведалі Квасыніцкі цэнтр рамёстваў.   

Дзеці даведаліся аб працы беларускіх народных майстроў, убачылі як ствараюцца народныя вырабы.

     

  

 

    

свернуть

Святкуем Вялікдзень!

03.05.2021
развернуть

У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта  "Далучэнне выхаванцаў  дашкольнай адукацыі  і вучняў 1-4 класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой Радзімы" прайшло фальклорнае свята "Вялікдзень".

20210503_113140  20210503_112818 20210503_111332

20210503_110739 20210503_110852 20210503_111325

IMG-5950259ba8888dfd152bb63378c3e66c-V 20210503_113029 20210503_105854

     20210503_110212 20210503_112539

                20210503_112708 

 

 

ч

свернуть

ТЭАТРАЛЬНАЯ ПАСТАНОЎКА

15.04.2021
развернуть

Выхаванцы з інтарэсам інсцэніравалі беларускую народную казку "Як кот звяроў напалохаў".

Кожнае дзіця паспрабавала сябе ў ролі артыста. Усе дзеці атрымалі вялікае задавальненне!

           IMG-44d4ab2a9057350fde43bfc77e89b5f1-V  IMG-ce8e427cd396270f9ecff678838b918e-V

          IMG-d3ecd718f826c0dd854bc3fe511b5a1d-V  IMG-e68d4ccadfc4bdd12124118d5e6bc406-V

                                      IMG-ca786b123652049374be117740087975-V

 

свернуть

У НАС СЁННЯ МАСЛЕНІЦА!

12.03.2021
развернуть

У нас сёння масленіца,

Прыляцела ластавіца! 

У дашкольных групах прайшло фальклорнае свята "Сустракаем Масленіцу!". Дзеці з задавальненнем гулялі ў абрадавыя гульні, спявалі песні, частаваліся смачнымі блінамі.

IMG-10b9e40a7edcb5f34420298f970fd43f-V  IMG-d89f7252b13a1c36e56c086247b12de0-V

IMG-f56e09eff14e83dd22e02e92678a3324-V IMG-dd8bfec9395c84f21d3a755c36bd5880-V

 

свернуть

ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙНЫ ПАКОЙ "СПАДЧЫНА"

11.02.2021
развернуть

У музейным пакоі "Спадчына" дзеці даведаліся  аб тым,  як раней жылі нашы продкі, пазнаёміліся з іх побытам, традыціямі і звычаямі.

 

 

 

свернуть

СВЯТКУЕМ КАЛЯДКІ!

14.01.2021
развернуть

У дашкольных групах на Калядкі!

IMG-aa48e2de5b65bd0feddbab44cda778ab-V IMG-8ca7e237ea9bf24ab0a3202acd00e746-V

     IMG-0c48472e72dfaa310cbfeb6fef64682c-V IMG-e1b555200057b90fddb36f5e60bc5f27-V

             IMG-aff2ab407ed1ec2c7136657ec995308c-V

свернуть

Дарагая Случчына! (ІІІ рознаўзроставая група)

развернуть

 

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы з інтарэсам вывучалі сваю малую Радзіму. Дзеці размаўлялі аб Случчыне, вывучалі прамысловасць мясцовасці, традыцыі жыхароў.

свернуть

Саракі

развернуть

Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце!

 

У рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы” выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы адзначалі прысвятак Саракі.

 

22 сакавіка адзначаецца прысвятак Саракі. Уяўленні аб тым, што на Саракі прылятае сорак птушак пасля чаго надыходзіць вясна, распаўсюджана па ўсёй Беларусі. Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы з задавальненнем рабілі абрадавае печыва ў выглядзе птушак. На вуліцы, высока трымаючы печаных птушачак ў руцэ спявалі веснавыя песні. Выкананне гэтага абраду мае мэту наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду.

IMG_20200319_102507 IMG_20200319_094924
IMG_20200319_095236 IMG_20200319_100437
свернуть

Фальклорнае свята “Троіца”

развернуть

 

У рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы” выхаванцы дашкольных груп адзначалі фальклорнае свята Троіца.

 

IMG-3608d61350449cc50226fe893e019a76-V  
IMG-a5a8bd6d47384aee5c9dba2cd88f3d3f-V  
IMG-63ee1c00a7eb1fd75a4bdfac7791eece-V  
IMG-7404fb6dce43eff250496f1a4ebd0697-V  

Сёмуха, Сядміца, Троіца, Зялёныя святкі – так называюць беларусы адно са шматлікіх свят, якое праводзілася з надыходам лета. Дзеці з задавальненнем даведаліся аб асаблівасцях яго святкавання, развучвалі заклічкі, песні, гулялі ў абрадавыя гульні.

свернуть

Гулянне на КУПАЛЛЕ

развернуть

    Традыцыйна кожны год з надыходам самых доўгіх летніх дзён і кароткіх начэй мы святкуем Купалле.

У гэтым годзе фальклорнае свята адзначалася яшчэ і ў рамках рэалізацыі праекта “Далучэнне выхаванцаў дашкольнай адукацыі і вучняў І – ІV класаў да народнай творчасці і фальклорнай спадчыны малой радзімы”.

          

купалле        купалле 1

Сёння гэтыя гулянні аб'ядноўваюць старажытныя традыцыі і рытуалы, тэатралізаваныя канцэрты і вясёлыя гульні.

 

    купалле 3 уменьш                купалле 4 уменьш

 

                                     

свернуть

СПАС-УСЯМУ ЧАС!

19.08.2020
развернуть

 

У рамках педагагічнага праекта ў дзіцячым садзе адзначалася фальклорнае свята "Спас-усяму час!"

Жнівень багаты на святы. У гэты месяц адзначаецца тры Спасы, якія прысвечаны дарам прыроды: Мядовы спас, яблычны і арэхавы. Дадзеныя прадукты ўвасабляюць збор ўраджаю і адыгрываюць велізарную ролю ў харчаванні людзей.

       

 

У дзень, калі адзначаўся Яблычны спас, у вёсках ладзіліся святы, якія ўсхвалялі не толькі рэлігійнае свята, але і прыход восені. Яблык сімвалізуе пладавітасць і дабрабыт сям'і, таму гэткім падарункам вы жадаеце блізкім усяго найлепшага!

свернуть

ДАЖЫНКІ

28.08.2020
развернуть

 

Сення ў нашым садзе  свята! У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта выхаванцы знаёмяцца з  фальклорнай спадчынай сваёй малой радзімы! 

Дажынкі - старажытнае народнае свята, якое прысвячалася сканчэнню жніва. 

  

Сканчэнне жніва святкавалася ў многіх народаў, але ў беларусаў гэтая традыцыя захавалася і да сённяшняга часу. Суправаджаліся Дажынкі танцамі, песнямі, рознымі абрадамі. У наш час Дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

      

Нездарма ў народзе кажуць: «Будзе хлеб - будзе і песня!»

 

свернуть

БЕЛАРУСКІ ПОСУД (ІІ рознаўзроставая група)

17.11.2020
развернуть

Мастацкая дзейнасць  садзейнічае фарміраванню асноў мастацкай культуры і эстэтычнай свядомасці. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на занятках выяўленчага мастацтва  ствараюць умовы для развіцця самавыяўлення, творчых здольнасцей дзяцей . Дзеці, як сапраўдныя майстакі,   ўпрыгожвалі гладышы.  Гладыш (гарлач) - гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусьцем. Нашы продкі выкарыстоўвалі  гладышы  для захоўвання малака і малочных вырабаў. Аздаблялі глянцаваным, прарысаваным на сырой паверхні ўзорам.

Вось, якія прыгожыя  гладышы атрымаліся ў нашых дзяцей!

           IMG-63aa4a7de8fd5fe58ff7fe6cf069e636-V  IMG-65b69b548f692327303eabfa98de7a70-V 

 IMG-002670c37314607275d636e20b118859-V  IMG-6ef751e4a6c06ce845218db27541706c-V

свернуть

ЯКІ БЫВАЕ ПОСУД? (І рознаўзроставая група)

18.11.2020
развернуть

На занятках дзеці даведваюцца   аб розных відах посуду і яго прызначэнні.   Выхавальнікі дашкольнай адукацыі фарміруюць  у дзяцей  станоўчыя адносіны да беларускай мовы, узбагачаюць слоўнікавы запас, развіваюць камунікатыўныя навыкі, садзейнічаюць выхаванню творчых здольнасцей. На занятку выяўленчага мастацтва дзеці малявалі прыгожыя гарлачыкі - збаны без ручкі.  

IMG-5d816d4123b707795d8d11ca4272ba56-V IMG-9a216504bf8919b516789de69922f43e-V IMG-accc064254d6d9260d9af13202dab9e2-V IMG-a76fa1e0f6d4df73ebc67dc77b581794-V IMG-58cbf5806f5edfed672c2596883abe76-V IMG-f5adb6145d3ba6d2b4800743641f5d25-V

свернуть

ПАДАРОЖЖА "ЛЮДЗІ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ НАШУ РАДЗІМУ"

22.10.2020
развернуть

 (ІІІ рознаўзроставая група інтэграванага навучання і выхавання, ІІ рознаўзроставая група)

У час падарожжа  выхаванцы дашкольных груп даведаліся аб тым, што на беларускай  зямлі жылі і жывуць людзі, якія сваімі добрымі справамі ўслаўляюць не толькі сябе, але і нашу Беларусь. Гэта вядомыя ўсім беларускія асветнікі, касманаўты, спартсмены, пісьменнікі. У час падарожжа дзеці з задавальненнем расказвалі пра знакамітых людзей Беларусі,  адзін у аднаго бралі інтэрв'ю.

        IMG-7cbca8a84cceaa06434e7486568edd4c-V         IMG-eed20de7e19af38dc882fde9fdf79fc6-V  

                   IMG-a3f7b3fa20726b4b2e021b337497245d-V           20201022_124334   \

 20201022_091223    20201022_091127

 

 

 

свернуть

Цыкл тэматычных заняткаў. Праца беларусаў. Майстры.

развернуть

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі на занятках выяўленчага мастацтва ствараюць умовы для развіцця  здольнасцей дзяцей, пазнавальнага інтарэсу, знаёмяць выхаванцаў з творчасцю народных майстроў, народнымі промысламі.

 IMG-9f7637424d2a8dd9b027fdc175be5016-V

IMG-8274658eca0306348ab30f8ba9462397-V  IMG-cf4831c3223e92872ae4d3f8adf4a9dd-V

                                    IMG-d9ac2194b8c449c9905f3a6ef3d05b6c-V

 

свернуть

Цыкл тэматычных заняткаў. "Сімвалы Беларусі. Бусел"

развернуть

 

      

    

свернуть

Цыкл тэматычных заняткаў. "Упрыгожым посуд"

развернуть

У рамках рэалізацыі педагагічнага праекта педагогамі дашкольнай адукацыі праводзіцца цыкл заняткаў па вывучэнні традыцый і звычак беларусаў. Адно з такіх заняткаў - аплікацыя “Упрыгожым посуд”. Веды і ўменні, атрыманыя дзецьмі, яны з задавальненнем прымяняюць у практычнай дзейнасці.

  IMG-29292ef03e230b117b25ac3e0abdb6e0-V   IMG-52cbf01c560ab4c0d3aa4f69265549bc-V

 IMG-84504abc344fc006c1d42ff655285486-V   IMG-cbfdeda9146038c65511337ac49f8100-V

      IMG-dc33dc75fee9ee63dced8ddacc3640f4-V

свернуть

На занятку ў музейным пакоі “Спадчына” (ІІІ рознаўзроставая група)  

21.11.2019
развернуть

 

Выхаванцы ІІІ рознаўзроставай групы наведалі музейны пакой “Спадчына”.

Дзеці даведаліся пра беларускі народны посуд і яго прызначэнне. З цікавасцю разглядалі  гарлачыкі, гладышы,  кубкі, сподачкі  і інш. Адгадвалі загадкі пра беларускі народны посуд, з задавальненнем ляпілі  яго з пластыліну. Вынікам занятка стала выстава работ дзяцей.

 

свернуть

Экскурсия в Квасыничский центр ремёсел (ІІІ разновозрастная группа)

13.11.2019
развернуть

 

Путешествие в страну  белоруcских народных игрушек совершили воспитанники  ІІІ разновозрастной группы. Белорусские народные куклы, куклы-мотанки, куклы-перевёртыши, батлеечные куклы, глиняные игрушки – всё понравилось детям. Ребятам предоставилась  возможность поиграть с белорусскими народными куклами. Дети получили куклу в подарок.

 

свернуть