Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню выратавальніка

20.01.2024

У суботні дзень, 20.01.2024, прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню выратавальніка.

Спачатку была праведзена гульня-прэзентацыя “Выратавальнік – прафесія важная, выратавальнік – прафесія адважных”.

Пасля вучні падзяліліся на дзве каманды (хлопчыкі супраць дзяўчынак) для гульні брэйн-рынг “Па старонках гісторыі МНС”. У выніку перамагла каманда дзяўчынак з лікам 26:23. Аднак усе удзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Было весела і вельмі пазнавальна.