Рэклама “Прадстаўляю сваю прафесію: усе за і супраць”. Гульнявая праграма “Без працы нічога не даецца”

16.12.2023

У суботу, 16 снежня, былі праведзены мерапрыемствы па прафарыентацыі: рэклама “Прадстаўляю сваю прафесію: усе за і супраць”, гульнявая праграма “Без працы нічога не даецца”.

Вучні падзяліліся сваімі марамі, выказаліся пра будучую прафесію. У час гульні дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі пра працу, разгадвалі шарады. Цікава было паслухаць пра новыя прафесіі і пра тыя, якія ўжо зніклі.