Дзень прафесіі

24.10.2020

"Сто дарог - адна мая" пад такой назвай прайшло суботнее мерапрыемства для вучняў нашай школы пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі А.А. Асомчык, настаўніка пачатковай школы А.М. Шаблоўскай, настаўніка фізкультуры Л.В. Бародзіча.

Вучні паўтарылі, што азначае схема  ХАЧУ+МАГУ+ТРЭБА. Паразважалі над тым, колькі розных прафесій неабходна для таго, каб з'явілася тая ці іншая рэч у нашым жыцці. Адгадалі шэраг загадак прафесійнай тэматыкі, а яшчэ без слоў паказалі розныя прафесіі, калі гулялі ў "кракадзіла".

 

А на дысерт было творчае заданне. Неабходна было памарыць і ўявіць сябе на вокладцы часопіса ПРАФЕСІЯНАЛ. А потым намаляваць гэта на аркушы паперы.

IMG_20201024_094550 IMG_20201024_091803

Суботні дзень для вучняў скончыўся рухомымі гульнямі ў спартыўнай зале. Негледзячы на дождж, атмасфера мерапрыемства была ветлівая і цёплая!