День юного героя-антифашиста

08.02.2020

У суботу, 8 лютага, для вучняў 5 – 11 класаў была арганізавана сустрэча з настаяцелем храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэем Андрэем Міхайлавічам Каласеем. Дзеці мелі магчымасць азнаёміцца з праваслаўнымі традыцыямі рэлігійнага жыцця. Свяшчэннік расказаў, што кожны чалавек мае не толькі дзень нараджэння, але і імяніны, якія звязваюць навароджанага з тым ці іншым святым. І пазнаёміў дзецей з гісторыяй жыцця Блажэннай Ксеніі, якая прысвяціла сваё жыцце абяздоленным, і нават выратавала групу савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчынай вайны.

 

Вучні 10 – 11 класаў вырашылі паспаборнічаць у трапнасці. Для іх была арганізавана гульня ў дартс. Пераможцам аказаўся Трухан Арсеній.

 

У спаборніцтвах па валейболе “Мяч над сеткай” прынялі ўдзел вучні 7 – 11 класаў.

 

А малодшыя школьнікі мелі магчымасць пераняць у іх вопыт гульні.