Дзень здароўя

15.01.2022

Дзень здароўя для вучняў пачатковых класаў прайшоў весела і цікава.

Быў праведзены конкурс малюнкаў “Зімовыя забавы”.

У час правядзення “Урока Чэмпіёна” вучні адгадвалі загадкі,

знаёміліся з рознымі відамі спорту і беларускімі зоркамі алімпіяд.

Мерапрыемства стварала ўмовы для прывіцця інтарэсу

да сістэматычнных заняткаў спортам і фізічнай культурай,

для выхавання пачуцця гонару за беларускіх спартсменаў,

за сваю краіну; садзейнічала развіццю пазнавальных здольнасцей.

У гульні па станцыях «Урок чэмпіёна" удзельнічалі дзве каманды: «Лесік» і «Фрыстайл».

Вучні 5-7 класаў выконвалі розныя інтэлектуальныя заданні па станцыях, звязаныя з тэмай "Спорт".

У віктарыне "Спартыўны геній" дзеці адказвалі на пытанні, складалі прыказкі і прымаўкі.